Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник -
пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
125 маладых спецыялістаў прыехалі на працу ў Шумілінскі раён
Пасля заканчэння ўніверсітэтаў і акадэмій, каледжаў і ліцэяў 125 маладых спецыялістаў прыехалі на працу ў Шумілінскі раён. Гэта вельмі добры патэнцыял для ўмацавання эканомікі і сацыяльнай сферы, фарміравання іміджу раёна. Пажадаем жа ім, хто робіць першыя крокі ў прафесіі, веры ў свае сілы і ініцыятывы, творчасці і плёну, здароўя і кахання, жадання пусціць трывалыя карані на шумілінскай зямлі.
Сельская гаспадарка КУСГП “Сіроцінскі”
У гаспадарку прыйшло працаваць 9 маладых спецыялістаў. Учарашні выпускнік Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Алег Сычоў цяпер інжынер машына-трактарнага парка. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Алена Кандрацюк працуе бухгалтарам. Пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Ніна Біц заняла пасаду бухгалтара, а Вікторыя Храненка – юрысконсульта. Ветфельчарам у гаспадарцы ўладкавалася Крысціна Ялагіна (закончыла Лужаснянскі аграрны каледж). Электразваршчыкам працуе Аляксей Бабчанка, які сваю прафесію атрымаў у сценах Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэю. Знайшлі работу ў гаспадарцы і выпускнікі Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа: Уладзімір Лявонаў прызначаны загадчыкам механізаваных рамонтных майстэрняў, Анатоль Каваленка – інжынерам па працаёмістых працэсах, Міхаіл Кавалёў – энергетыкам. ААТ “Ляжні” Тры выпускнікі Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа прыйшлі на працу ў гаспадарку: Аніта Вярхоўская – эканамістам, Маргарыта Курчэўская і Яўгенія Посахава – бухгалтарамі. Пасля заканчэння Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа тэхнікам-электрыкам працуе Сяргей Воранаў.
ААТ “АграБаравінка”
Гаспадарка падмацавала свой кадравы састаў сіламі васьмі маладых спецыялістаў. Сюды прыйшлі выпускнікі Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Арцём Нікіцін і Ілья Квяткоўскі. Арцём працуе галоўным энергетыкам, Ілья – інжынерам. Кірыл Хадасевіч, які закончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, працуе галоўным эканамістам. Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж падрыхтаваў для гаспадаркі траіх спецыялістаў: Святлана Дзідык заняла пасаду галоўнага бухгалтара, Вольга Куваева – бухгалтара, Іван Ефімовіч працуе электрыкам. Трактарыстамі-машыністамі ў гаспадарцы працуюць Арцём Вазміцель (закончыў Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж) і Кірыл Фалькоў (Гарадоцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж).
КУСГП “Мішневічы”
Загадчыкам майстэрні ў КУСГП “Мішневічы” стаў Мікалай Салавей пасля заканчэння Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа. А выпускнік Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Эльдар Семчанка працуе трактарыстам-машыністам.
УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”
Прадпрыемства прыняла ў свае рады 7 маладых спецыялістаў. Сюды прыйшлі працаваць адразу чатыры выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі: Вольга Аксёнчык – начальнікам базы мінеральных угнаенняў, Ірына Старавойтава – вядучым аграномам, Аляксандр Кісялевіч – вядучым інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка, Вольга Астапішына – юрысконсультам. Знайшлі сабе работу і выпускніцы Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны: Таццяна Бабак выконвае абавязкі галоўнага заатэхніка, а Вікторыя Купрэева працуе вядучым заатэхнікам. Вядучым ветэрынарным урачом пачала працу Юлія Арлова, якая закончыла Лужаснянскі аграрны каледж.
На фотаздымку маладыя спецыялісты УП «Шумілінскі райаграсэрвіс»
Кісялёвіч Аляксандр, Пыльскі Глеб, Арлова Юлія, Астапішына Вольга, Старавойтава Ірына, Бабак Таццяна.
ААТ “Прыдзвінскі”
Маладая дзясятка новаспечаных спецыялістаў прыйшла ў “Прыдзвінскі”. Надзея Пагуляева пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі заняла пасаду эканаміста па працы. Анастасія Карась (закончыла Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж) працуе юрысконсультам. Галоўным аграномам стала Крысціна Максімава (вучылася ў Смальянскім дзяржаўным аграрным каледжы). Запатрабаваны і выпускнікі Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа: Міхаіл Піліпёнак працуе загадчыкам машыннага двара, Андрэй Смаляроў – інжынерам-электрыкам. Цэлая брыгада трактарыстаў-машыністаў у складзе Паўла Варахобкі, Максіма Панцюхіна, Святаслава Тарасава (выпускнікоў Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэю), а таксама Барыса Іпатава і Аляксандра Марозава (закончылі Віцебскі прафесійна-тэхнічны каледж) будуць мацаваць гаспадарку.
ААТ “Прыазёрны мір”
Два выпускнікі Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта – Андрэй Рэўтовіч і Іван Токараў – працуюць у гаспадарцы электрыкамі. Электрыкам уладкаваўся і Сяргей Лапавухаў (закончыў Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж). Эканамістам пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі прызначаны Станіслаў Завадскі. З пасады галоўнага заатэхніка пачынае сваю працу выпускнік Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Сяргей Шылаў, а Эдуард Седукоў, які закончыў Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж, – з пасады галоўнага агранома. Выпускніца Лужаснянскага аграрнага каледжа Вольга Анецька абрала аграномію і пачынае працу брыгадзірам раслінаводства. Двух бухгалтараў – Яўгенію Булаўка і Юлію Падгайскую – падрыхтаваў для гаспадаркі Полацкі аграрна-эканамічны каледж.
КУСГП “Ульскі”
Гаспадарка атрымала маладога бухгалтара – выпускніцу Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа Анастасію Сталбунову. Слесарам прыйшоў працаваць сюды Дзяніс Барысевіч, які закончыў Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй. Трактарыстамі пачынаюць свой працоўны шлях Вадзім Барысевіч, Сяргей Бандарэнка і Сяргей Шэдзько – выпускнікі Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.
ААТ “Лаўжанскае”
Выпускніца Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Марыя Вайсера працуе ў гаспадарцы начальнікам вытворчасці. Інжынерам-механікам стаў Максім Мацюшкін пасля заканчэння Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Анастасія Краўчанка, якая закончыла Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй, уладкавалася падсобнай рабочай будаўнічай брыгады.
СФГ “Раднік”
Выпускнік Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Алег Каротчанка працуе ў сялянска-фермерскай гаспадарцы тэхнікам-электрыкам.
На фотаздымку маладыя спецыялісты УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Кісялёвіч Аляксандр, Пыльскі Глеб, Арлова Юлія, Астапішына Вольга, Старавойтава Ірына, Бабак Таццяна.