Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник -
пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
Прыкмецілі і выказалі падзяку
Артур Гасанаў у Шуміліне працуе крыху больш за паўтара года.
Яго, выпускніка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, накіравалі сюды памочнікам пракурора раёна. Выбар прафесіі ў юнака, выпускніка адной са школ г. Віцебска, быў свядомы, ды і сярод яго сваякоў нямала людзей, звязаных з юрыспрудэнцыяй. З першых жа крокаў важна было ўчарашняму студэнту “звязаць” тэорыю з практыкай, і Артур, як кажуць, з галавой акунуўся ў новыя для сябе клопаты.
Па абавязках службы ён – дзяржаўны абвінаваўца ў судзе, ён ажыццяўляе нагляд за законнасцю судовых рашэнняў па крымінальных і грамадзянскіх справах, вядзе цэлы комплекс праблем па лініі непаўналетніх, асабліва праблем, якія вынікаюць з работы па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.
Словам, маладому спецыялісту сядзець без справы не атрымаецца. Ён за камп’ютарам, ён у судзе, ён піша абвінаваўчае заключэнне, ён выносіць прадстаўленні. Кожны дзень напоўнены такімі клопатамі. А яшчэ – трэба выступаць у друку, рабіць усё, каб умацоўваўся аўтарытэт органаў пракуратуры. І тут Артур Паўлавіч – на пярэднім, калі хочаце, фронце. Ён кантактуе з раённай газетай, выходзіць у інтэрнэт, выступае на радыё, паспеў ужо даць інтэрв’ю “Комсомольской правде”.
Усяго на свой рахунак за першае паўгоддзе ён запісаў 20 выступленняў у СМІ і інтэрнэце. Гэты важны аспект у яго рабоце прыкмецілі ў вобласці і ўжо адзначылі: на апошняй калегіі абласной пракуратуры Артуру Гасанаву ў ліку чатырох яго калег выказалі падзяку і ўручылі каштоўны падарунак. Гэта было першае заахвочванне маладога і перспектыўнага спецыяліста за добрасумленную працу ў органах пракуратуры. Няхай жа шанцуе яму па жыцці, няхай першая падзяка за работу будзе адлікам безлічы такіх жа і больш важкіх падзяк, грамат і нават дзяржаўных узнагарод.
Мікалай ШОСТАК.