Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (суббота, воскресенье).

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Шумилинский районный исполнительный комитет Аллея Славы г.п.Шумилино Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Шумилинский районный исполнительный комитет
Шумилинский районный исполнительный комитет
Аллея Славы г.п.Шумилино
Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Главная / Молодому специалисту / Молодые кадры Шумилинщины
29 января 2015

Фельдшер Елена Колесникова работает в деревне с боевым названием Победа

Пра асаблівы статус вясковага фельчара 

Ёсць у гэтым нешта рамантычнае, самабытнае, нешта такое, што ніколі не маецца на ўвазе, калі гаворка ідзе пра яго гарадскога сабрата. Высакароднасць самой прафесіі ў спалучэнні з нейкім асаблівым даверам, які адчуваюць вяскоўцы да “свайго доктара”, і нараджаюць гэты ўзвышаны статус.

Нягледзячы на сваю, яшчэ пакуль невялікую працоўную біяграфію, Алена Калеснікава такі ганаровы статус ужо набыла. Ва ўсялякім разе, ініцыятыва газетнай публікацыі пра фельчара з вёскі Пабеда зыходзіла ад саміх вяскоўцаў, яе падапечных. А ўзрост і стаж – не абсалютныя паказчыкі аўтарытэту. Аўтарытэт – у добрым веданні справы, у цікаўнасці, ва ўвазе да сваіх пацыентаў, у добразычлівасці і павазе, нарэшце.

Алена забяспечвае медыцынскай дапамогай шэсць вёсак – 350 чалавек, сярод якіх – 39 дзетак. Імчыць па выкліках, ці ў планавым парадку наведвае сем’і яна на ўласным аўтамабілі, што, вядома, дазваляе максімальна аператыўна рэагаваць на выклікі.

Малады спецыяліст – выпускніца Шумілінскай СШ №1, ужо другі год працуе па размеркаванні. Муж, будаўнік, – жыве ў Віцебску, там  здымаюць кватэру. Хутчэй за ўсё, як тэрмін адпрацоўкі скончыцца, дзяўчына пакіне гэта маляўнічае месца, знойдзе працу ў горадзе.

А нехта будзе разводзіць рукамі і здзіўляцца: ну, чаму ж маладыя кадры не прыжываюцца на Шуміліншчыне? Можна заявіць, што ў гэтым канкрэтным выпадку дзяўчыну ў горад перацягнуць сям’я і каханне.

Але калі вы пабываеце на ФАПе ў вёсцы з баявой назвай Пабеда, то зразумееце, што працаваць у такіх жудасных умовах можна ці ад невымяральнай любові да прафесіі, ці ад безвыходнасці. Калі не ўспамінаць пра зусім не бальнічны “антураж” самога памяшкання, то + 10 (а бывае – і + 5, і нават, + 3) на тэрмометры збянтэжыць многіх.

І хто сказаў, што вясковы фельчар – не работа ў экстрэмальных умовах? У розных умовах, як паказвае жыццё, прыходзіцца працаваць медыкам.

Все новости

Интернет-ресурсы