Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00
(понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (суббота, воскресенье).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
Рабочыя будні ўчарашніх студэнтаў
Як правіла, вучоба ў каледжы ці ва ўніверсітэце пралятае вельмі хутка. І калі наступае размеркаванне, нямногім хочацца ехаць у невядомасць. Большасць хоча трапіць у сталіцу, абласны цэнтр ці хаця б у буйны горад. Некаторыя па свайму жаданню выбіраюць Шуміліншчыну: тут ёсць чыгунка, па якой хутка можна дабрацца да горада.
Першае рабочае месца даспадобы Таццяне Мітронавай з Віцебска, урачу агульнай практыкі і загадчыцы Светласельскай амбулаторыі. Дзяўчына вучылася шэсць гадоў у Віцебскім медуніверсітэце, а затым яшчэ год інтэрнатуры – гэта свайго роду сертыфікацыя дыплома, без якой выпускнік не мае права займацца ўрачэбнай дзейнасцю. У Светласельскай амбулаторыі абслугоўваюцца больш за дзве тысячы чалавек.
Вядома, малады доктар яшчэ не паспела за тры месяцы работы вывучыць усіх пацыентаў, але многіх ужо ведае ў твар. Тым больш, што ездзіць па выкліках на дом, робіць падворныя абходы. Ды і за дзень на прыём да доктара прыходзяць да дваццаці чалавек. Яна выслухае, параіць, выдасць рэцэпт, выпіша накіраванне. Пасля прыёму – работа з дакументацыяй. Пытаемся, ці страшна ўчарашняй студэнтцы быць загадчыцай амбулаторыі. “Няма чаго баяцца, калі ўпэўнены ў сваіх ведах і сілах, – усміхаецца дзяўчына. – Работа мая мне падабаецца”.
Таццяна задаволена і заробкам: атрымлівае за месяц пяць мільёнаў. Кажа, што з першай зарплаты купіла сабе пыласос. Дарэчы, малады доктар на работу ездзіць кожны дзень з Віцебска. Кажа, што сама адмовілася ад пакоя ў інтэрнаце, які ёй прапаноўвалі.
“Дома мне жыць прасцей, – кажа дзяўчына. – Дарога не пужае. Да таго ж, ёсць вадзіцельскія правы, а бацькі давяраюць сваю легкавушку”.
Таццяна Мітронава лічыць, што сучасны доктар павінен быць энтузіястам, аптымістам і ўсебакова развітай асобай. І, як пацвярджэнне таму, у вольны час дзяўчына займаецца фітнесам. Акрамя гэтага, ужо некалькі гадоў з’яўляецца вядучай канцэртных праграм у культурным цэнтры “Віцебск”. Вяла канцэрт і на “Дажынках” у Гарадку – у райбальніцу прысылалі афіцыйны запыт праз аблздраў.
Пытаемся, ці думае Таццяна застацца на Шуміліншчыне пасля абавязковай адпрацоўкі. “Можа быць. Шуміліна мне падабаецца, – адказала малады доктар. – Жыццё непрадказальнае. Хто ведае, можа, я тут сустрэну свайго суджанага”.