Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник -
пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
Станіслаў Прасветаў працуе ў РЭС – рамантуе трансфарматарныя падстанцыі. Як электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак, разам з брыгадай РЭС ездзіць па раёне, па чарзе правярае і даводзіць да ладу 453 трансфарматарныя падстанцыі Шуміліншчыны.
“Галоўнае ў рабоце – акуратнасць і строгае захаванне тэхнікі бяспекі, – з усёй упэўненасцю кажа хлопец. – У політэхнічным каледжы далі добрыя веды, цяпер іх прымяняю на практыцы. Яшчэ будучы студэнтам, я ведаў, што заробак у мяне будзе крыху больш за тры мільёны. Думаю здаваць экзамен на чацвёрты разрад – тады зарплата будзе большай”.
Станіслаў Прасветаў мясцовы, з Шуміліна. І калі пасля заканчэння вучобы яго размеркавалі ў раён электрасетак, нават абрадаваўся. Радзіма ёсць радзіма: тут знаёмыя, сябры. Да таго ж, адразу адпала некалькі праблем: не трэба шукаць жыллё, купляць мэблю.
А з першага заробку хлопец купіў кухонны камбайн. Гэта быў падарунак для маці, каб аблегчыць работу на кухні.
У вольны час Станіслаў займаецца спортам. Любіць футбол, даспадобы і валейбол – у хлопца першы дарослы разрад па гэтаму віду спорту. Ён з’яўляецца інструктарам па спорце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Хлопец сур’ёзна разважае над жыццём, думае пра перспектывы. Кажа, што ў будучым у яго абавязкова будуць уласная сям’я і дзеці. Прычым, хоча жыць асобна ад бацькоў. Таму загадзя плануе будаваць ці купляць жыллё. Вельмі хочацца, каб яно было ў райцэнтры, бо раёну электрасетак патрэбны маладыя перспектыўныя работнікі.