Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник -
пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
З пачатку гэтага навучальнага года трэнерам-выкладчыкам ДзЮСШ працуе Вікторыя Дубко.
Валейболам захапілася з трэцяга класа – як трапіла ў валейбольную секцыю. “Каб стаць прафесійнай валейбалісткай, у мяне не хапала росту, – усміхаецца дзяўчына. – Але валейбол не хацела кідаць, бо па-сапраўднаму яго палюбіла. Таму і паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт фізічнага выхавання, каб стаць валейбольным трэнерам. Думала, хай маім выхаванцам скарацца тыя спартыўныя вяршыні, якіх я не змагла дасягнуць…
” Малады спецыяліст працуе на базе СШ №2. Набрала хлопчыкаў і дзяўчынак з другога-пятага класаў. З першых трэніровак юным спартсменам прыйшоўся даспадобы стыль маладога трэнера. Ні адзін з малых не кінуў валейбольную секцыю. Наадварот, да Вікторыі пастаянна просяцца новыя дзеці, якія пачулі ад сваіх сяброў пра валейбольныя заняткі.
З восені мінулага года Вікторыя Дубко яшчэ і трэнер-выкладчык па танцавальнай аэробіцы. Напачатку была адкрыта адна група, на першыя заняткі прыйшло чалавек дзесяць. Але і тут Вікторыя зарэкамендавала сябе з найлепшага боку. І сёння танцавальнай аэробікай у яе займаюцца больш за сорак чалавек у чатырох групах пры Цэнтры дзяцей і моладзі і ФСК “Здароўе”.
“Не ўмею ды і не хачу працаваць абы-як, – усміхаецца дзяўчына. – Галоўнае, каб твае выхаванцы табе давяралі, а гэтага можна дасягнуць, калі поўнасцю аддаеш сябе любімай рабоце”. Падзялілася Вікторыя і сваім самым патаемным жаданнем: “Хачу адкрыць свой сучасны фітнэс-цэнтр…”