Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (суббота, воскресенье).

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Шумилинский районный исполнительный комитет Аллея Славы г.п.Шумилино Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Шумилинский районный исполнительный комитет
Шумилинский районный исполнительный комитет
Аллея Славы г.п.Шумилино
Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Главная / Молодому специалисту / Молодые кадры Шумилинщины
21 ноября 2014

Ветеринарный фельдшер Юлия Орлова: о жизни и работе

Прафесія – па душы

Менавіта наяўнасць чыгункі  ў Шуміліне вызначыла выбар палачанкі Юліі Арловай, якая працуе ветэрынарным фельчарам ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”.  Вясной гэтага года дзяўчына была ў гаспадарцы на практыцы, праявіла сябе з добрага боку.  І, трэба адзначыць,  сама засталася задаволенай. Кіраўніцтва абяцала выдзеліць асобны пакой у кватэры з усімі зручнасцямі, калі вернецца працаваць.
“Абяцанне стрымалі, – усміхаецца Юлія. – У мяне пакой у трохпакаёвай кватэры. У астатніх двух жывуць яшчэ дзве дзяўчыны – заатэхнік і юрыст. Умовы для жыцця ў нас добрыя: светла і цёпла, ёсць гарачая вада”. Як толькі Юля прыехала ў гаспадарку, узялася абстаўляць свой пакой. Паўтара мільёна пад’ёмных хапіла хіба толькі на посуд, але на дапамогу паспяшаліся бацькі, якія прывезлі з Полацка ложак, шафу, стол, халадзільнік.  Адзначым, што адну паліцу ў шафе займаюць канспекты і кнігі па ветэрынарыі, якія Юля часта чытае вечарамі.
“Шчыра скажу: зарплата ў 2,3 мільёна рублёў мяне не вельмі радуе, – кажа Юля. –  Добра, што дапамагаюць бацькі. Але маркоты ў маім настроі няма: я планую завочна атрымаць вышэйшую адукацыю думаю,  думаю, і зарплата стане большай.  Я чалавек аптымістычны, і мне вельмі цікава працаваць, удасканальваць свае веды, дабівацца поспехаў”.
Юля марыла быць ветфельчарам з самага дзяцінства. У вёсцы, дзе жыве бабуля, на канікулах яна лячыла катоў і сабак. Яшчэ ў школе вырашыла, што будзе паступаць у Лужаснянскі аграрны каледж.
За свой рабочы дзень Юлія Арлова аб’язджае дзевяць ферм:  робіць вакцынацыі, лечыць жывёлу. На пытанне, якая з работ падабаецца больш, дзяўчына, не задумваючыся, адказала: “Прымаць ацёлы!” Аказваецца, для гэтай дзяўчыны з лагодным поглядам і шчырай усмешкай, гэта  цяжкая, складаная і вельмі адказная работа падаецца лёгкай і нават цікавай.


Ларыса ЗАЙЦАВА

Все новости

Интернет-ресурсы