Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Шумилинский районный исполнительный комитет Аллея Славы г.п.Шумилино Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Шумилинский районный исполнительный комитет
Шумилинский районный исполнительный комитет
Аллея Славы г.п.Шумилино
Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Главная / Новости / Новости района
3 июня 2024

Где могут отдохнуть дети в Шумилинском районе

Вось і скончыўся навучальны год у школьнікаў, пачаліся доўгачаканыя летнія канікулы.  Некаторыя дзеці паедуць да бабуль і дзядуль, другія застануцца дома з бацькамі. Ёсць і яшчэ вельмі прывабны варыянт – адпачыць у аздараўленчых лагерах. Якія лагеры будуць працаваць у нашым раёне, колькі каштуе пуцёўка, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Аксаны Талстой і дырэктара Шумілінскай СДЮШАР Алега Асташонка.

Варыянт № 1. «Пунсовы ветразь»

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Пунсовы ветразь» у Лескавічах – кругласутачны. Як расказала Аксана Талстая, у лагеры будуць арганізаваны чатыры змены па 16 дзён, у кожнай змене адпачнуць па 75 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 год. Поўны кошт пуцёўкі складае ад 474 да 490 рублёў (у залежнасці ад узросту). Дзякуючы дзяржаўнай датацыі адна змена абыдзецца бацькам ад 226 да 242 рублі. Першая змена пачнецца 5 чэрвеня. Дарэчы, на першую і другую змену ўжо ўсе пуцёўкі выкуплены. Для дзяцей сваіх работнікаў пуцёўкі выкупілі аддзел па адукацыі райвыканкама, ЦРБ, ПМК‑70, Шумілінскі лясгас і ТЦСАН. Адзначым і той факт, што ў «Пунсовым ветразі» будуць адпачываць не толькі юныя жыхары нашага раёна, а і з Віцебска, Наваполацка, Гарадоцкага і Бешанковіцкага раёнаў. Таксама на базе «Пунсовага ветразя» ў жніўні для 25 падлеткаў будзе арганізаваны валанцёрскі лагер «Добрае сэрца».

Варыянт № 2. Школьныя аздараўленчыя лагеры

У кожнай школе будзе працаваць аздараўленчы лагер дзённага знаходжання.

У першую змену (3‑21 чэрвеня) дзеці будуць адпачываць і аздараўляцца ў школьных лагерах Шумілінскай СШ № 1, Обальскай СШ, Мікіціхінскай СШ і Башнёўскай БШ. Усяго лагеры прымуць 224 чалавекі.

Другая змена (1‑22 ліпеня) пройдзе ў Шумілінскай СШ № 2, Мішневіцкай БШ і Амбросавіцкай БШ. Тут адпачнуць 92 дзіцяці.

Падчас трэцяй змены (29 ліпеня‑16 жніўня) адпачнуць 75 дзяцей у школьных лагерах Шумілінскай СШ № 1, Кардонскай СШ і Слабадской БШ. Кошт адной змены абыдзецца бацькам у 20 рублёў.

Варыянт № 3. Лагер працы і адпачынку

У падлеткаў, якім споўнілася 14 год, ёсць магчымасць не толькі адпачыць, а і зарабіць грошы. Для гэтага ў раёне арганізаваны школьныя лагеры працы і адпачынку ў СШ № 1 і СШ № 2, Обальскай СШ, Кардонскай СШ і Мікіціхінскай СШ. Плануецца, што адпачываць і працаваць будуць 65 падлеткаў.

Варыянт № 4. Спартыўны лагер

Спартыўна‑аздараўленчы лагер дзённага знаходжання будзе працаваць у Шумілінскай СДЮШАР. Першая змена пройдзе ў Шуміліне (77 чалавек) і ў Обалі (14 чалавек). Падчас трэцяй змены адпачнуць 28 юных спартсменаў у Шуміліне.

Як бачым, варыянтаў дзіцячага адпачынку ў нашым раёне багата. Бацькі і дзеці могуць выбраць для сябе аптымальны варыянт, каб лета запомнілася яркімі і пазітыўнымі эмоцыямі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО,«Герой працы»

Все новости

Интернет-ресурсы