Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (суббота, воскресенье).

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Шумилинский районный исполнительный комитет Аллея Славы г.п.Шумилино Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Шумилинский районный исполнительный комитет
Шумилинский районный исполнительный комитет
Аллея Славы г.п.Шумилино
Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Сквер воинской славы г.п.Шумилино
18 октября 2019

Акцыя ДАІ "Як захаваць жыццё на дарогах?"

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі РАУС Шумілінскага райвыканкама з 7 па 17 кастрычніка правялі прафілактычную акцыю "Захавай сабе жыццё" па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, а таксама з мэтай папулярызацыі флікераў і святловяртальных камізэлек у цёмны час сутак. Супрацоўнікі ДАІ штодзённа праводзілі рэйды, адпрацоўкі нерэгулюемых пешаходных пераходаў, на якіх багата Шуміліна, участкаў дарог і вуліц, якія найбольш падвергнуты рызыцы наездаў на пешаходаў.

Як рэальна захаваць жыццё пешаходам, веласіпедыстам, возчыкам гужавых павозак, вадзіцелям і пасажырам – пра гэта інспектары дарожна-патрульнай службы вялі размову падчас акцыі. Дзеля гэтага трэба быць уважлівымі на дарогах, прышпільвацца рамянямі бяспекі, садзіцца за руль транспартнага сродку толькі з правамі адпаведнай катэгорыі і ўвогуле захоўваць правілы дарожнага руху, кажа начальнік ДАІ Мікалай Гаралевіч пасля чарговага рэйду, які быў праведзены на гэтым тыдні па маршруце Мішкавічы-Кардон. У Мішкавічах былі выяўлены тры вадзіцелі і адзін пасажыр, якія не былі прышпілены рамянямі бяспекі. Вадзіцелям пагражае штраф да 1 БВ, а пасажырам – да 3 БВ. Адзін вадзіцель (за Мішкавічамі) ехаў на легкавушцы, пры гэтым не меў правоў, за што рызыкуе заплаціць штраф да 20 БВ.

У рамках прафілактычнай акцыі супрацоўнікі ДАІ правялі мерапрыемства для дзяцей Кардонскай школы "Жыццё ў далоні". У гэтай навучальнай установе абсталяваны спецыяльны кабінет, дзе можна вывучаць правілы дарожнага руху. Для дзяцей былі падрыхтаваны конкурсы, загадкі, віктарыны, падчас правядзення якіх праверылі веды школьнікаў па правілах дарожнага руху. Дзеці і педагогі задавалі цікавячыя іх пытанні: па нашэнні флікераў, па перавозцы пасажыраў на матацыклах, па ваджэнні мапедаў. Напрыканцы мерапрыемства работнікі дзяржаўтаінспекцыі ўручылі ўсім дзецям флікеры, а для малодшых школьнікаў – дапаможнікі з наборам дарожных знакаў. Інспектары ДПС таксама пахвалілі мясцовых гаспадароў веласіпедаў – яны стаялі ля школы і былі абсталяваны катафотамі і люстэркамі па правілах.

Все новости

Интернет-ресурсы