Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Шумилинский районный исполнительный комитет Аллея Славы г.п.Шумилино Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Шумилинский районный исполнительный комитет
Шумилинский районный исполнительный комитет
Аллея Славы г.п.Шумилино
Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Сквер воинской славы г.п.Шумилино
12 августа 2022

Грамадзянскія могілкі: хто і што павінен рабіць?

У Шумілінскім раёне 186 грамадзянскіх могілак, іх агульная плошча складае амаль 99 гектараў. Усе грамадзянскія могілкі знаходзяцца на балансе і абслугоўванні УП ЖКГ.

У 2015 годзе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь  зацвердзіла правілы ўтрымання і добраўпарадкавання могілак. Гэта асноўны дакумент, які рэгламентуе работы і тое, што павінна быць на грамадзянскіх могілках.

 

Як атрымаць месца для пахавання:

Калі даведка пра смерць на руках, то трэба прыйсці ва УП ЖКГ, а ў сельскай мясцовасці – у сельвыканкам. Сказаць, на якіх могілках хочаце пахаваць памерлага. Службовая асоба пакажа ўчастак, які можа быць адзіночным ці двайным (прадастаўляецца бясплатна). Калі жадаеце большы, то прыйдзецца заплаціць грошы. Кошт вар'іруецца ад мэтавага прызначэння дадатковага ўчастка: для рэзервавання пад будучыя пахаванні – па 3 базавыя велічыні за адзін квадратны метр, пад іншыя патрэбы (лавы, кветнікі і інш) – па 2 базавыя велічыні за адзін квадратны метр. Пры гэтым агульная плошча не можабыць большай, чым 10 квадратных метраў.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе, участак для пахавання прадастаўляецца бясплатна пры наступных умовах: па месцы нараджэння памерлага; па апошнім месцы жыхарства ці месцы знаходжання, па якім памерлы быў зарэгістраваны пры жыцці; па месцы пахавання побач з ранней памерлым мужам (жонкай), блізкімі сваякамі; па месцы жыхарства або месцы знаходжання фізічнай асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання».

 

Агульныя патрабаванні да могілак:

– Тэрыторыя могілак абсталюецца зручнымі пад'ездамі, па якіх да месца пахавання можа даехаць катафалк і якія дазваляюць праводзіць работы па ўтрыманні і добраўпарадкаванні магілы.

  – Каля цэнтральнага ўваходу, галоўнага праезду або алеі на тэрыторыі месцаў пахавання робяцца рытуальныя пляцоўкі. Каля ўваходу павінен быць інфармацыйны стэнд, на якім – план-схема могілак, кантактныя дадзеныя службовай асобы УП ЖКГ (для сельскіх – яшчэ і кантакты сельвыканкама).

  – Дапускаецца для  дадатковых праездаў (галоўнага праезду для сельскіх могілак) і пешаходных дарожак дарогі з гравійна-пясчанай сумесі.

  – На могілках павінна быць добраўпарадкавана пляцоўка для смецця ці устаноўлены кантэйнеры, зроблена агароджа і пры неабходнасці – грамадская прыбіральня.

   – Каля цэнтральнага ўезду і дадатковых уваходаў на тэрыторыю могілак прадугледжваюцца аўтамабільныя паркоўкі.

  – Адлегласць паміж участкамі для пахавання ў радзе па доўгіх баках магіл вызначаецца  ў памеры не меншчым 0,5 м, па кароткіх –  не меншчым 1 м.

 

За што адказваюць камунальныя службы:

У 2015 годзе былі зацверджаны правілы ўтрымання і добраўпарадкавання могілак. Згодна з правіламі для забеспячэння выканання работ па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы вызначаюць пералік месцаў пахавання, якія падлягаюць абслугоўванню спецыялізаванымі арганізацыямі. У Шумілінскім раёне гэта УП ЖКГ.

  Для ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання спецыялізаванымі арганізацыямі выконваюцца наступныя работы:

прадастаўленне і рэзерваванне ўчасткаў для пахавання;

вядзенне дзяржаўнага ўліку;

падрыхтоўка ўчастка для пахавання да пахавання цела памерлага, у тым ліку дзеянні па замеры зямельнага ўчастка, копцы магілы;

забеспячэнне захавання вызначаных санітарных норм і правіл, іншых патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам, пры правядзенні пахаванняў на тэрыторыі месцаў пахавання;

збор і вываз  на ўтылізацыю камунальных адходаў;

добраўпарадкаванне месцаў пахаванняў, забеспячэнне належнага парадку і чысціні на тэрыторыі месцаў пахавання і прылеглых да іх тэрыторыях;

утрыманне ў спраўным стане будынкаў, збудаванняў, аб'ектаў транспартнай інфраструктуры і элементаў добраўпарадкавання;

азеляненне месцаў пахавання і догляду за зялёнымі насаджэннямі агульнага карыстання;

падвоз пясочна-саляной сумесі ў кантэйнеры (скрыні), для пасыпкі месцаў грамадскага карыстання зімой, пяску на пляцоўкі захоўвання добраўпарадкавання участкаў для пахавання.

 

Што можна рабіць на сваім участку:

  – На ўчастках для пахавання можна садзіць толькі кусты,  кветкіі газонную траву.

   –Забеспячэнне захаванасці аб'ектаў рэлігійна-культавага прызначэння, надмагільных збудаванняў, устаноўленых на ўчастках для пахавання, ажыццяўляецца іх уласнікамі.

   – На ўчастках для пахаванняў дапускаецца ўстаноўка металічных агароджаў  (без выступаў  вострых частак) вышынёй да 40 см. Памер агароджы – не больш за прадстаўленага ўчастку для пахавання.

– Сумарная вышыня выкананых па індывідуальных заказах элементаў надмагільных збудаванняў, якія ўстанаўліваюцца на ўчастках для пахавання, не павінна перавышаць 1,8 м.

 

  На ўчастках ЗАБАРОНЕНА садзіць дрэвы. Калі дрэва расце паміж участкамі пахаванняў, то яго выдаляюць за бюджэтныя сродкі, калі ў агароджы – то за кошт людзей. Пры гэтым дрэва павінна быць прызнана спецыялістамі аварыйным. Выдаленне аднаго дрэва каштуе ад 150 да 600 рублёў.

Все новости

Интернет-ресурсы