Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00
(понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (суббота, воскресенье).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
Мабілізацыйнае вучэнне ў Шумілінскім раёне
З 31 ліпеня па 9 жніўня пройдзе мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Віцебскай вобласці.
Прымаць удзел у правядзенні вучэння, выконваць задачы па прызначэнні, абараняць сваю зямлю ад умоўнага праціўніка будзе таксама ваенны камісарыят Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў.» Вучэнне праводзіцца згодна з планам падрыхтоўкі па прызначэнні, — расказаў ваенны камісар Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Савіч. — Кожны ваеннаабавязаны і кадравы афіцэр павінен ведаць, што рабіць у выпадку нестандартнай сітуацыі і якія функцыі яму прадпісаныя».
Падчас вучэння магчыма прымяненне імітацыйных сродкаў (светлашумавых гранат, халастых патронаў, выбуховых пакетаў і інш.). Просьба да насельніцтва з разуменнем паставіцца да мерапрыемстваў, якія праходзяць у рамках вучэння.
Напярэдадні вучэння абвесткі пра неабходнасць з’явіцца ў ваенкамат ваеннаабавязаным будуць накіроўвацца ў тым ліку праз SMS-паведамленні.