Человек года Шумилинщины 2020
Шумилино чествовало лучших работников и лучшие трудовые коллективы
27.02.2021 г. прайшло раённае свята – форум перадавікоў «Гордасць Шуміліншчыны», на якім адбылася цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў звання «Чалавек года Шуміліншчыны», а таксама ўшанаванне лепшых работнікаў і калектываў многіх сфер дзейнасці рэгіёна, якія дабіліся найлепшых вынікаў у рабоце за 2020 год.
Мінулы год стаў вельмі сур’ёзным экзаменам на трываласць для ўсіх работнікаў аховы здароўя. Калектыў прадэманстраваў здольнасць працаваць у экстрэмальных умовах пандэміі.
Так, урач-тэрапеўт Шумілінскай ЦРБ Алена Георгіеўна Віеру, не лічачыся з часам, узяла на сябе ролю каардынатара пры размеркаванні патоку пацыентаў «чырвонай» і «зялёнай» зон, распрацоўвала сістэму ўліку пацыентаў з кавід-інфекцыяй і кантактаў першага ўзроўню. Але самай складанай і адказнай была работа калектыву аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі бальніцы, які таксама заслужыў слоў удзячнасці і пашаны. Пры падтрымцы раённага кіраўніцтва, прадпрыемстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў, нераўнадушных грамадзян са сваімі задачамі шумілінскія медыкі справіліся годна.
Дзякуючы плённай і самаадданай працы механізатараў і жывёлаводаў, такіх, як механізатар з «Прыазёрнага міру» Аляксандр Раманятаў, цялятніца з фермы Паратоўка «Шумілінскага райаграсэрвісу» Ірына Уробушкіна, удалося дабіцца станоўчай дынамікі ў сельскагаспадарчай галіне.
Важкі ўклад у развіццё раёна забяспечаны будаўнічай галіной і прамысловасцю. Летась былі пабудаваны станцыі абезжалезвання ў Амбросавічах і Крывым Сяле, вядуцца работы ў Пабедзе, пабудаваны 40-кватэрны жылы дом у райцэнтры, распачата будаўніцтва яшчэ аднаго. Працягвае рэалізацыю другога этапа мадэрнізацыі вытворчасці Обальскі керамічны завод. Закуплена абсталяванне для рэканструкцыі тунэльнай печкі ў цэху №2. Рэалізацыя многіх паказчыкаў і задач была б немагчымая без зладжанай работы калектываў, такіх як брыгада сантэхнікаў «Шумілінскай ПМК-70» на чале са старшым майстрам Сяргеем Філімовічам, аддзел па камерцыйнай рабоце ОКЗ на чале з начальнікам аддзела Антонам Барташам, цэх «Вітконпрадукта» пад кіраўніцтвам Паўла Шустрова.
Дыпломы лаўрэатаў звання «Чалавек года Шуміліншчыны» па выніках работы за 2020 год атрымалі Віеру Алена Георгіеўна, урач-тэрапеўт Шумілінскай ЦРБ; Гаралевіч Мікалай Уладзіміравіч, начальнік аддзялення ДАІ аддзела ўнутраных спраў; Логінаў Мікалай Пятровіч, ва-дзіцель пагрузчыка Шумілінскага ДРБУ №204; Раманятаў Аляксандр Леанідавіч, інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка ААТ «Прыазёрны мір»; Філімовіч Сяргей Віктаравіч, старшы майстар «Шумілінскай ПМК–70»; Уробушкіна Ірына Міхайлаўна, жывёлавод фермы Паратоўка «Шумілінскага райаграсэрвісу»; Шустроў Павел Мікалаевіч, начальнік цэха забоя птушкі «Шуміліна» ТАА «Вітконпрадукт».
Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі былі адзначаны пераможцы раённых спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых арганізацый, асобных работнікаў, якія дасягнулі лепшых вынікаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2020 годзе.
Дыпломы пераможцаў спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна былі ўручаны кіраўнікам 14 прадпрыемстваў і падраздзяленняў арганізацый раёна. Калектывы ААТ «Ляжні» (дырэктар А. Папіна), аддзела па камерцыйнай рабоце ОКЗ (начальнік аддзела А. Барташ), аддзялення анестэзіялогіі і рэані-мацыі ЦРБ (загадчыца А. Трубачова), УП «Славянскі прадукт» (дырэктар Я. Салдатаў) атрымалі Пераходныя сцягі пераможцы.