Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (суббота, воскресенье).

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Шумилинский районный исполнительный комитет Аллея Славы г.п.Шумилино Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Шумилинский районный исполнительный комитет
Шумилинский районный исполнительный комитет
Аллея Славы г.п.Шумилино
Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Сквер воинской славы г.п.Шумилино
12 сентября 2014

“Кожны сам стварае свой лёс…”

Нездарма вывеў у загаловак словы сваёй гераіні – Галіны Мікалаеўны Кавалёвай: яе жыццё – бліскучае пацвярджэнне гэтага тэзіса.

Жыццё яе ніколі не песціла, але яна не змаглася пад цяжарам праблем і нягод. Яна выстаяла. Праўда, давялося для гэтага памяняць не адну прафесію, перш чым трапіць у калектыў, дзе яна паказала, на што здатная і чаго вартая.

Гаворка пра ЗП “Славянскі прадукт”. Да гэтага ж ажно 23 гады Галіна Мікалаеўна, калі хочаце, шукала сябе. Пасля базавай школы – у Віцебску вячэрняя, камбінат шаўковых тканін. Лёс прывёў у Шуміліна. Працавала і швачкай у КБА, і прадаўцом у магазіне. А тут адкрываўся новы завод. Не вагалася, пайшла… Было гэта адзінаццаць гадоў назад. Вядома ж, учарашнюю швачку ці работніцу прылаўка не маглі паставіць брыгадзірам ці майстрам, да гэтага трэба дарасці і прафесійна. Пачынала укладчыцай-упакоўшчыцай, дарасла да майстра цэха разліву.

Г. М. Кавалёва не з сарамлівага дзясятка. Жыццё навучыла. Умее спагнаць, умее патрабаваць, калі трэба, і ад начальства, не дае палёгкі рабочым.

У снежні ў Г. М. Кавалёвай юбілей. Віншуем яе з гэтай падзеяй, жадаем, каб на жыццёвым небакраю ставала ў яе шчасця, паменш было нягод і суровых выпрабаванняў.

Яна заслужыла свой аўтарытэт, сваю павагу.

Заслужыла і вялікае права называцца лепшай у ліку дваццаці перадавікоў раёна за 2013 год, здымкі якіх красуюцца на плошчы ля Дома Саветаў.

Мікалай МАРОЗ

Все новости

Интернет-ресурсы